Eng

«Бабулі Чарнобыля»

(The Babushkas of Chernobyl), 2015, рэж. Холі Морыс (Holly Morris), Эн Богарт (Anne Bogart), 70 хв., ЗША.

Амаль 30 гадоў гэтыя малавядомыя гераіні выжываюць у чарнобыльскай «зоне адчужэння». Адданыя і ўпартыя, гэтыя дзіўныя жанчыны здолелі не проста выжыць, але і пабудаваць сваё шчасце ў адным з самых небяспечных месцаў на планеце. Яны апошнія сярод тых, хто адмовіўся пакінуць дом сваіх продкаў пасля чарнобыльскай катастрофы ў 1986 годзе. Аднак бабулі не адзіныя з тых, хто пайшоў на рызыку. Навукоўцы, чыноўнікі і нават маладыя хлопцы і дзяўчаты, больш вядомыя як «сталкеры» (людзі, якія незаконна прабіраюцца на тэрыторыю для ўвасаблення сваіх фантазій, навеяных відэагульнямі) вывучаюць злавесную Зону і знаёмяцца з радыёактыўнымі бабулямі. Упершыню дакументалісткі Холі Морыс і Эн Богарт пакажуць гледачу дзіўную гісторыю пра сілу прыцягнення роднай хаты, гаючую магію лёсу і суб’ектыўную прыроду рызыкі.

Партнёры