Eng

ФІЛЬМАТЭКА

«Бабулі Чарнобыля»

(The Babushkas of Chernobyl), 2015, рэж. Холі Морыс (Holly Morris), Эн Богарт (Anne Bogart), 70 хв., ЗША.

Амаль 30 гадоў гэтыя малавядомыя гераіні выжываюць у чарнобыльскай «зоне адчужэння». Адданыя і ўпартыя, гэтыя дзіўныя жанчыны здолелі не проста выжыць, але і пабудаваць сваё шчасце ў адным з самых небяспечных месцаў на планеце. Яны апошнія сярод тых, хто адмовіўся пакінуць дом сваіх продкаў пасля чарнобыльскай катастрофы ў 1986 годзе. Аднак бабулі не адзіныя з тых, хто пайшоў на рызыку. Навукоўцы, чыноўнікі і нават маладыя хлопцы і дзяўчаты, больш вядомыя як «сталкеры» (людзі, якія незаконна прабіраюцца на тэрыторыю для ўвасаблення сваіх фантазій, навеяных відэагульнямі) вывучаюць злавесную Зону і знаёмяцца з радыёактыўнымі бабулямі. Упершыню дакументалісткі Холі Морыс і Эн Богарт пакажуць гледачу дзіўную гісторыю пра сілу прыцягнення роднай хаты, гаючую магію лёсу і суб’ектыўную прыроду рызыкі.

«Рака вуліцы: графіці ў Амазонцы»

(Street River: Graffiti inside the Amazon), 2017, рэж. Бета Маседа (Beto Macedo), Ц’яга Бербарэ (Tiago Berbare), 60 хв., Бразілія.

Унікальны праект, які стаў дзіўным фільмам. Знаёмцеся — Рака вуліцы — першая мастацкая галерэя пад адкрытым небам у нетрах Амазоніі. Гэты праект стварыў Себай Тападжос (вядомы мастак з бразільскага штата Пара), а курыруе яго Уільямам Багліонэ (куратар урбаністычнага мастацтва з Сан-Паула). Праект аб’яднаў 10 самых аўтарытэтных мастакоў-урбаністаў, якія распісалі дамы карэнных жыхароў рэгіёнаў Ільха-ду-Комба і Белем-ду-Пара ў Амазоніі (Бразілія). Фільм апавядае пра тое, як мастацтва можа стаць штуршком да зменаў, а яшчэ — пра спажывецтва вады і ўрад, які нічога не хвалюе. Фільм «Рака вуліцы» варта ўспрымаць як урок чалавечнасьці, але з-за яго асуджальнага характара адзін з мастакоў быў вымушаны хавацца — яму пачалі паступаць ананімныя пагрозы.

«Блакітнае сэрца»

(Blue Heart), 2018, рэж. Брытан Калуэт (Britton Caillouette), 45 хв., ЗША.

Балканскі паўвостраў — дом адной з апошніх запаведных рэк у Еўропе. Аднак попыт на гідраэнэргію расце і пагражае культуры і экалогіі гэтага некранутага рэгіёну. Калі супраціў мясцовых жыхароў будзе зламаны, больш чым 3000 плацінаў гідраэлектрастанцый зменяць апошнія свабодныя рэкі кантынента. Тым часам ва ўсім цывілізаваным свеце ўжо даўно адыходзяць ад практыкі іх будаўніцтва і нават разбіраюць ужо існуючыя. Актывісты, якія аберагаюць гэтыя рэкі, змагаюцца з прадажнасцю ўрада і замежнымі інвестарамі. «Блакітнае сэрца» распавядае пра барацьбу за найбуйнейшую «вольную» (без плацінаў) раку ў Еўропе — албанскую Вьосу — а таксама пра спробы захаваць знікаючы від балканскіх рысяў у Македоніі і пра жанчын з вёскі Крушчыца ў Босьніі і Герцагавіне, якія месяцамі пратэстуюць, спрабуючы захаваць сваю адзіную крыніцу пітной вады. Гэтая і іншыя гісторыі ўпершыню паказваюць набліжэнне найвялікшай экалагічнай катастрофы ў Еўропе.

«Старажытныя лясы»

(The Ancient Woods), 2017, рэж. Міндоўг Сурвіла (Mindaugas Survila), 85 хв., Літва/Эстонія/Германія.

Яскравы фільм, зняты ў адным з апошніх старадаўніх лясоў у Літве. Старажытныя лясы — гэта месца, дзе межы часу растаюць і ўсё, што існуе, не вяне з часам, а перарастае у вечнасць. Паэтычны і нетыповы фільм пра дзікую прыроду запрашае гледачоў у бясконцую вандроўку — ад ляснога гушчара да пячор ваўкоў і гнязда чорнага бусла, глыбока пад водную роўнядзь ў падводны «лес», а потым зноў да людзей, якія жывуць на ўскрайку лесу. Падчас фільму вы не пачуеце каментароў і закадравага голасу, толькі багатыя лясныя гукі, да якіх амаль што можна дакрануцца, і магічныя сітуацыі, якія змагла ўхапіць камера рэжысёра.

«24 снега»

(24 Snow), 2015, рэж. Міхаіл Барынін, 93 хв., Расія.

Невыносны клімат арктычнай Якуціі. Вечная мерзлата. Узімку тэмпература дасягае 65 градусаў ніжэй за нуль. Тут няма тэлефоннай сувязі і электрычнасці, а адсутнасць дарог ўскладняе перамяшчэнне. Жыццё ў такіх умовах звязана са штодзённай барацьбой са стыхіяй і самім сабой. У сотнях кіламетрах ад бліжэйшага населенага пункта чалавек можа разлічваць толькі на самога сябе. Герой карціны, канявод, большую частку года праводзіць у тундры, даглядаючы за табуном. З кожным годам Сяргей усё больш і больш часу праводзіць у месцах, далёкіх ад вёскі, сустракаючыся з сям’ёй толькі некалькі разоў на год. Ён адчувае сябе чужынцам у роднай хаце і практычна губляе сувязь з сям’ёй. Знясільваючы побыт Поўначы ставіць чалавека перад самым цяжкім выбарам — хто ён на самай справе.

«Зубры Беларусі»

(Bisons of Belarus), 2018, рэж. Ігар Бышнёў, 54 хв., Беларусь.

Зубр у Беларусі — і сімвал краіны, і жывое сведчанне багацця і разнастайнасці прыроды. Гэта магутная і велічная жывёла, нашы продкі ўвасаблялі яго з сіламі прыроды і кланяліся яму, як сімвалу роднай зямлі. Аднак з цягам часу ўсё змянілася, і з трох існуючых відаў да нашых дзён захаваўся толькі адзін. Чаму зубр знік на кантыненце, як навукоўцы аднаўлялі папуляцыю, як звязаны зубр з іншымі насельнікамі лесу — усё гэта і многае іншае ў новым паўнаметражным фільме Ігара Бышнёва «Зубры Беларусі».

«Цімба»

(Timbo), 2017, рэж. Пейман Зекават (Peiman Zekavat), 8 хв. 53 сек., Вялікабрытанія.

Будаўніцтва дамбаў у Бразільскай Амазоніі разбурыць самае сэрца найбуйнейшых трапічных лясоў, а таксама сур’ёзна паўплывае на жыццё мясцовага карэннага народа. Дамбы могуць затапіць тэрыторыю, велічынёй з Лондан, Парыж і Амстэрдам разам узятыя. Патопы таксама прывядуць да забруджвання вады ядавітымі раслінамі, што выкліча атручэнне людзей, якія п’юць ваду з ракі. Гэтыя расліны называюць цімба.

«Ад пясчынкі да пустыні з пяску»

(From grain to sand), 2017, рэж. Асадіпур Армін (Assadipour Armin), 1 хв. 34 сек., Францыя.

Даследаванне кароткага жыцця маленькай пластыкавай бутэлькі.

«Чалавек, які жыў на сваім ровары»

(The Man Who Lived On His Bike), 2012, рэж. Гіём Бланшэ (Guillaume Blanchet), 3 хв., Канада.

Чым можна займацца на ровары? Для рэжысёра фільма пытанне ў іншым: што ты на ім рабіць не можаш? У гэтым 3-х хвілінным фільме, прысвечаным ўсім тым, хто горача любіць ровары, сам рэжысёр есць, спіць, прымае душ, голіцца, працуе, гатуе ежу і нават ходзіць на спатканне — і ўсё гэта на двухколавым жалезным кані.

Можа наша жыццё стала такім імклівым, што мы павінны жыць «на хаду»?

«Пляваць на беднасць»

(Poop on Poverty), 2013, рэж. Віджай Джодха (Vijay S. Jodha), 6 хв. 30 сек., Паўднёвая Афрыка/Данія.

Фільм зняты ў пустыні Тар прама пасярод самага вялікага вярблюджага базару, даследуючы гэта, магчыма, самае папулярнае сярод турыстаў і фатографаў месца на зямлі. У фільме паказаны цяжкасці, з якімі сутыкаецца 2.5 мільярда людзей на планеце — доступ да паліва для падрыхтоўкі ежы. Гэтая кінастужка таксама ўслаўляе чалавечую вынаходлівасць і экалагічна чыстыя спосабы здабычы энергіі, ператвараючы экскрыменты жывёл у чыстую энергію біямасы, захоўваючы такім чынам рэсурсы планеты.

«Шпіцберген»

(Svalbard), 2017, рэж. Марцін Гозу (Martin Gouzou), 7 хв., Францыя.

7 хвілінны медытатыўны фільм пра архіпелаг Шпіцберген, размешчаны ў 900 кіламетрах ад Паўночнага полюса. Тысячы белых мядзведзяў жывуць побач з жыхарамі Лонгйіра, маленькага і каляровага горада, які калісьці быў шахцёрскай вёскай.

«Мая паездка»

(My ride), 2014, рэж. Джэсі Эйльс (Jessie Ayles), 3 хв., Вялікабрытанія.

Фільм пра ўнікальны і адзіны клуб для мусульманак ў Лондане.

«Спусташэнне»

(Saccage), 2017, рэж. Аляксандр Бойч-Брасэнс (Alexandre​ ​Boesch-Brassens), Джонатан Бруэр (Jonathan​ ​Breuer), Джулі Мансуй (Julie​ ​Mansuy), Нікалас Акіпскі (Nicolas​ ​Ocipski), Паўль Гаўлер (Paul Gaulier), Самуэль Рамаміса (Samuel​ ​Ramamisoa), Сільвін Масон (Sylvain​ ​Masson) і Уільям Рыма (William​ ​Rima), 2 хв.20 сек., Францыя.

У футурыстычным Парыжы S.A.M. робат-зборшчык смецця рухаецца за пластыкавым пакетам. Ігнаруючы кожную небяспеку, ён перасякае вуліцы Парыжа ў спробах падтрымаць чысціню гораду.

«З іншага боку тэхналогій»

(At Other Side of Technology), 2016, рэж. Хасэ Прыета (Jose Prieto), Леанарда Лламас (Leonardo Llamas), 30 хв., Іспанія/Гана.

Ахмед, Халід і Ізмаіл — імігранты з племені этнічнай меншасці Дахуба ў паўночнай частцы Ганы, якія жывуць і працуюць у трушчобах Агбогблашы (Гана). Гэта месца лічыцца адным з самых забруджаных на зямлі, дзе знаходзяць свой апошні прытулак электронныя прылады з развітых краін. Шмат хто з яго 20 000 жыхароў зарабляюць на жыццё дэмантажам і спальваннем гэтых прылад. Штодзённа высокатаксічныя матэрыялы ўздзейнічаюць на іх. Сёння, калі новыя мадэлі кампутараў, планшэтаў і мабільных прыладаў выходзяць з моды і знішчаюцца з неверагоднай хуткасцю, гэты дакументальны фільм паказвае наступствы спажывецкай палітыкі прамыслова развітых краін праз інтымныя партрэты жыцця людзей трэцяга свету.

«Існасць»

(Existence), 2017, рэж. Рупеш Гімірэ (Rupeshh Ghimire), 7 хв. 30 сек., Непал.

Стары чалавек капае зямлю побач з містычным возерам. Ён адзіны сведка цудаў прыроды і яе сутнасці.

«Волю колам»

(Free Wheels), 2017, рэж. Жакінтэ Фалон (Jacinthe Folon), 3 хв. 36 сек., Бельгія.

Асцерагайся ровара!

«Блакітны мёд»

(Blue Honey), 2015, рэж. Канстанц Джаліф (Constance Joliff), Дафнэ Дурошэр (Daphne Durocher), Фанні Латэлле (Fanny Lhotellier), 4 хв. 5 сек., Францыя.

Маленькая пчолка, якая пакутуе ад алергіі на пыльцу, знаходзіць незвычайны прадукт, які паўплывае на жыццё ўсяго рою …

«Раўнавага»

(Equilibrium), 2017, рэж. Патрык Фох (Patrick Foch), 2 хв. 29 сек., Францыя.

Мастацтва балансу камянёў ад Ману Топік. Паэтычны фільм, які застыў у часе.

«Неапазнаны»

(Unnamed), 2017, рэж. Сара Літцэнбергер (Sara Litzenberger), 2 хв. 49 сек., ЗША.

Анімацыйны фільм «Неапазнаны» раскрывае нам сапраўдную прычыну адсутнасці больш-менш добрых фотаздымкаў Йеці: справа не ў тым, што яны вельмі таемныя — проста яны … нефотагенічныя! Усе спробы скокнуць у кадр раней, чым разбягуцца здымаючыя іх вандроўнікі, заканчваюцца прыкладна так: ежа ў пашчы, закрытыя вочы, разлахмачаная грыва і змазаны кадр, які ў рэшце рэшт проста выдаляюць. Прыгнечанаму Йеці нічога не застаецца, як працягнуць лічыцца міфам, пакуль нейкі турыст не зробіць добры фотаздымак вялікім планам.

«Дзень у парку»

(A day in the park), 2017, рэж. Дыега Паррал Сальдэвілла (Diego Porral Soldevilla), 2 хв. 55 сек., Іспанія.

Дзед распавядае ўнуку аб тым, як быў уладкаваны свет раней … і, магчыма, удадкаваны да гэтага часу.

«Гібрыды»

(Hybrids), 2017, рэж. Фларыян Браўх (Florian Brauch), Мэцію Пуёль (Matthieu Pujol), Кім Тэльхадэс (Kim Tailhades), Ёхан Цірэа (Yohan Thireau), Ромэйн Цірыён (Romain Thirion), 6 хв. 22 сек., Францыя.

Калі дзікія жыхары марскіх глыбінь прыстасоўваюцца да забруджвання навакольнага асяроддзя, і правілы выжывання пачынаюць змяняцца …

«Чалавек»

(Human), 2015, Ян Арцюс Бертран (Yan Arthus Bertrand), 191 хв., Францыя.

Трэці грандыёзны дакументальны фільм Яна Арцюса Бертрана. Прэм’ера фільма адбылася на Генеральнай асамблеі ААН. У дзень прэм’еры фільм выклалі на шасці каналах YouTube з субтытрамі на арабскай, англійскай, французскай, партугальскай, іспанскай і рускай мовах. Велізарнае кінопалатно, што сабрала аповеды 2 тысяч людзей з 60 краін свету, магчыма, не адкажа на пытанне «Што робіць нас людзьмі?», але стане адпраўной кропкай для дыялогу на гэтую тэму.

«Анёл Азуль»

(Angel Azul), 2014, Марсі Крават (Marcy Cravat), 74 хв., ЗША.

Гэта дзіўная і прыгожая гісторыя працы брытанскага мастака і эколага Джэйсана дэКайрыс Тэйлара. Джэйсан стварае не проста штучны каралавы рыф, гэта першыя ў свеце падводныя паркі скульптур. Яго крохкія далікатныя статуі, кожная з якіх зроблена з чалавечых мадэляў, ствараюць новы марскі рэльеф, які стане каралавым рыфам. Але гэта не толькі фільм пра вядомага скульптара. Што адбываецца на дне мора, чаму каралы знікаюць, няўжо штучны рыф — гэта адзінае, што нам засталося? Як мы звязаны з морам і што будзе з намі, калі яно працягне змяняцца? Марсі Крават запрашае разам даведацца адказы на гэтыя пытанні. Час прызнацца сабе, што кожны выбар, які мы робім сёння, вызначае лёс будучых пакаленняў.

«Поры года»

(Les Saisons), 2016, Жак Перэн, Жак Клюзо (Jacques Perrin, Jacques Cluzaud), 97 хв., Францыя.

Ад стваральнікаў дакументальных блокбастараў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перэна і Жака Клюзо. Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымі лясамі, дзе непадзельна кіравалі зубры, лісы, ваўкі, ласі і алені. Іх каралеўствам быў першабытны непралазны гушчар, які распасціраўся праз увесь кантынент. Сэрца яго знаходзілася ў Белавежскай пушчы — зараз, мабыць, адзіны захаваны яе фрагмент. У гэтым таямнічым лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай рукой чалавека прыроды.

Займальныя здымкі жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар ​​лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робіць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кінематаграфічныя ўражанні і выключны адукацыйны вопыт.

«Лебедзь»

2017, Мiхась Варанцоў, 4.18, Беларусь.

Жыццё чароўнай птушкi перапыняе ўварванне ў некрануты зiмовы лес самага небяспечнага драпежнiка, якi лiчыць сябе гаспадаром прыроды i бачыць прыгажосць даволi аднабакова

«Эстафета»

2016, Міхаіл Пархоменка, 13 хв., Беларусь.

Дачнік, знайшоўшы ў сябе ў агародзе бомбу, вязе яе на заднім сядзенні старэнькага «Жыгуля» у міліцыю, бо зброю ў нашай краіне трэба здаваць. Але ён нават не ўяўляе, куды гэтая бомба яго прывядзе ….

«Лічыльнік шчасця»

 2016, Ігар Чышчэня , 12 хв., Беларусь.

Па сюжэце фільма ў невялікім савецкім горадзе канца 80-х гадоў жыве маладая і шчаслівая сям’я: бацька, маці і сын. Аднойчы бацька з’язджае ў нечаканую камандзіроўку, а вяртаецца з дзіўным прадметам, які сын прымае за лічыльнік шчасця. Хлопчык вырашае, што гэта татаў падарунак, і разам са сваёй лепшай сяброўкай мае намер вымераць ўзровень шчасця ў сваім родным горадзе.

«Дваццацьшаснаццаць»

2016, Дзмітрый Рачкоўскі, Андрэй Крывецкі , 17 хв., Беларусь.

Чалавецтва загінула, толькі адзін Чалавек застаўся на Зямлі. Ён жыве адзін у доме, які пабудаваў сам, ён дарэмна шукае радыёсігнал, ён піша і адпраўляе лісты … Але аднойчы, разбіўшы ад злосці паштовую скрыню, сярод сваіх жа лістоў ён знаходзіць паштоўку з выявай начнога мегаполіса. І ён вырашае …

«Блакітнавокая я»

 (Blue eyed me), 2015, Аляксей Марфін (Alexey Marfin), 7 хв., Вялікабрытанія.

У 2001 годзе задаць паслядоўнасць геному каштавала б мільярдаў даляраў. У 2014 годзе — тысячу. Да 2020 года кошт зваліўся да 99 цэнтаў. Гэта свет 99-цэнтавай формы жыцця. Як профіль у сацыяльнай сетцы або спіс онлайн-пакупак, складзены ў адпаведнасці з нашымі захапленнямі, мы збіраем генетычна мадыфікаваных хатніх жывёл, створаных па вобразу іх гаспадароў. Ты больш не ўнікальны. Гэта постіндывідуальная эканоміка.

«Нацюрморт»

 (Still life), 2014, Фларыян Фішэр, Ёханэс Крэль (Florian Fischer, Johannes Krel), 11.42 хв., Германія.

Рэжысёры адмаўляюцца ад класічнага падыходу да стварэння фільма пра прыроду, каб выпрабаваць новыя спосабы канцэптуалізацыі і ўсведамлення прыроды і нас саміх. Знаёмае нам навакольнае асяроддзе набывае незвычайныя характарыстыкі, балансуючы паміж рухам і застоем, гіпнатызмам і рэалістычнасцю, натуральнасцю і штучнасцю.

«Голас за кадрам»

 (The voice over), 2015, Дадомані студыя (Dadomani studio), 2.52 хв., Італія.

Голас за кадрам задае пытанні мужчыне ў турме пра сітуацыю, у якой ён апынуўся ….

«Маўклівая рака»

(Silent river), 2014, Джэйсан Якс, Стыў Фішар (Jason Jaacks and Steve Fisher), 15 хв., ЗША.

Пасля падпісання Паўночнаамерыканскага пагаднення аб свабодным гандлі 20 гадоў таму міжнародныя кампаніі сталі выкарыстоўваць раку Санц’яга ў якасці ўласнага «скіднага канала». Гэты дакументальны фільм распавядае пра маладую жанчыну і яе сям’ю, якія спрабуюць выратаваць адну з найбольш моцна забруджаных рэк Мексікі.

«Гісторыя Нормы»

 (Norma’s story), 2015, Алекс Холі (Alex Hawley), 5 хв., Канада.

Гэты кароткаметражны анімацыйны фільм уяўляе яркі аповяд аб значным уздзеянні, якое кліматычныя змены аказваюць на жыхароў і дзікую прыроду Арктыкі. Гісторыі народаў поўначы надаюць фільму сапраўднасць, бо гэтыя людзі сутыкаюцца з наступствамі змяненняў клімату ўжо зараз, а не ў аддаленай будучыні. Змены тэмпературы, самыя моцныя на ўсёй планеце, значна паўплывалі на дзікую прыроду ў раёне пражывання індзейцаў гвічын і іншых паўночных народаў. У фільме распавядаецца рэальная гісторыя Нормы, прадстаўніцы народа гвічын, жыццё якой рэзка змянілася ўсяго за некалькі дзесяцігоддзяў.

«Шкілет мора»

 (Skeleton sea), 2016, Маўрыц Золберг (Mauritz Solberg), 25 хв., Нарвегія.

Пяцідзесяцігадовыя сёрферы Жуан і Шандзі працуюць разам ужо 25 гадоў. Яны чысцяць пляжы, збіраючы смецце і ствараючы з яго цудоўныя скульптуры. Але быць мастаком-ідэалістам у Партугаліі эканамічна нявыгадна і таму няпроста. Іх сямейнае жыццё абумоўлена рашэннямі, якія яны прымаюць, і жаданнем прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання акіянаў.

«Калекцыянеры»

(Collectors), 2013, Марсэль Хобі (Marcel Hobi), 5 хв., Швейцарыя.

Казуркі, антыкварыят, аўтографы або прыгоды … Калекцыяніраванне — гэта заўсёды запал. Карыстальнікі інтэрнэту калекцыянуюць сяброў, кіраўнікі дзяржаў — ўзбраенне, стваральнікі рэлігій — паслядоўнікаў, а мільянеры — прадметы мастацтва, жанчын і яшчэ больш мільёнаў. Ім заўсёды мала. Фільм «Калекцыянеры» у пацешнай і незвычайнай манеры дэманструе, куды можа завесці запал да калекцыянавання.

«Нябачная небяспека»

(Vigia), 2013, Марсэль Барэллі (Marcel Barelli), 7.50 хв., Швейцарыя.

Мой дзядуля распавядае мне гісторыю, якую ён сам напісаў, і просіць зняць фільм на аснове гэтай гісторыі. З-за забруджвання пестыцыдамі і іншымі атрутнымі рэчывамі пчала вырашае пакінуць свой вулей і адправіцца на пошукі такога месца, дзе ёй будзе больш камфортна.

Партнёры