Eng

ФІЛЬМАТЭКА

«Чалавек»

(Human), 2015, Ян Арцюс Бертран (Yan Arthus Bertrand), 191 хв., Францыя.

Трэці грандыёзны дакументальны фільм Яна Арцюса Бертрана. Прэм’ера фільма адбылася на Генеральнай асамблеі ААН. У дзень прэм’еры фільм выклалі на шасці каналах YouTube з субтытрамі на арабскай, англійскай, французскай, партугальскай, іспанскай і рускай мовах. Велізарнае кінопалатно, што сабрала аповеды 2 тысяч людзей з 60 краін свету, магчыма, не адкажа на пытанне “Што робіць нас людзьмі?”, але стане адпраўной кропкай для дыялогу на гэтую тэму.

«Анёл Азуль»

(Angel Azul), 2014, Марсі Крават (Marcy Cravat), 74 хв., ЗША.

Гэта дзіўная і прыгожая гісторыя працы брытанскага мастака і эколага Джэйсана дэКайрыс Тэйлара. Джэйсан стварае не проста штучны каралавы рыф, гэта першыя ў свеце падводныя паркі скульптур. Яго крохкія далікатныя статуі, кожная з якіх зроблена з чалавечых мадэляў, ствараюць новы марскі рэльеф, які стане каралавым рыфам. Але гэта не толькі фільм пра вядомага скульптара. Што адбываецца на дне мора, чаму каралы знікаюць, няўжо штучны рыф — гэта адзінае, што нам засталося? Як мы звязаны з морам і што будзе з намі, калі яно працягне змяняцца? Марсі Крават запрашае разам даведацца адказы на гэтыя пытанні. Час прызнацца сабе, што кожны выбар, які мы робім сёння, вызначае лёс будучых пакаленняў.

Поры года

(Les Saisons), 2016, Жак Перэн, Жак Клюзо (Jacques Perrin, Jacques Cluzaud), 97 хв., Францыя.

Ад стваральнікаў дакументальных блокбастараў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перэна і Жака Клюзо. Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымі лясамі, дзе непадзельна кіравалі зубры, лісы, ваўкі, ласі і алені. Іх каралеўствам быў першабытны непралазны гушчар, які распасціраўся праз увесь кантынент. Сэрца яго знаходзілася ў Белавежскай пушчы — зараз, мабыць, адзіны захаваны яе фрагмент. У гэтым таямнічым лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай рукой чалавека прыроды.

Займальныя здымкі жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар ​​лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робіць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кінематаграфічныя ўражанні і выключны адукацыйны вопыт.

«Лебедзь»

2017, Мiхась Варанцоў, 4.18, Беларусь.

Жыццё чароўнай птушкi перапыняе ўварванне ў некрануты зiмовы лес самага небяспечнага драпежнiка, якi лiчыць сябе гаспадаром прыроды i бачыць прыгажосць даволi аднабакова

«Эстафета»

2016, Міхаіл Пархоменка, 13 хв., Беларусь.

Дачнік, знайшоўшы ў сябе ў агародзе бомбу, вязе яе на заднім сядзенні старэнькага «Жыгуля» у міліцыю, бо зброю ў нашай краіне трэба здаваць. Але ён нават не ўяўляе, куды гэтая бомба яго прывядзе ….

«Лічыльнік шчасця»

 2016, Ігар Чышчэня , 12 хв., Беларусь.

Па сюжэце фільма ў невялікім савецкім горадзе канца 80-х гадоў жыве маладая і шчаслівая сям’я: бацька, маці і сын. Аднойчы бацька з’язджае ў нечаканую камандзіроўку, а вяртаецца з дзіўным прадметам, які сын прымае за лічыльнік шчасця. Хлопчык вырашае, што гэта татаў падарунак, і разам са сваёй лепшай сяброўкай мае намер вымераць ўзровень шчасця ў сваім родным горадзе.

«Дваццацьшаснаццаць»

2016, Дзмітрый Рачкоўскі, Андрэй Крывецкі , 17 хв., Беларусь.

Чалавецтва загінула, толькі адзін Чалавек застаўся на Зямлі. Ён жыве адзін у доме, які пабудаваў сам, ён дарэмна шукае радыёсігнал, ён піша і адпраўляе лісты … Але аднойчы, разбіўшы ад злосці паштовую скрыню, сярод сваіх жа лістоў ён знаходзіць паштоўку з выявай начнога мегаполіса. І ён вырашае …

«Блакітнавокая я»

 (Blue eyed me), 2015, Аляксей Марфін (Alexey Marfin), 7 хв., Вялікабрытанія.

У 2001 годзе задаць паслядоўнасць геному каштавала б мільярдаў даляраў. У 2014 годзе — тысячу. Да 2020 года кошт зваліўся да 99 цэнтаў. Гэта свет 99-цэнтавай формы жыцця. Як профіль у сацыяльнай сетцы або спіс онлайн-пакупак, складзены ў адпаведнасці з нашымі захапленнямі, мы збіраем генетычна мадыфікаваных хатніх жывёл, створаных па вобразу іх гаспадароў. Ты больш не ўнікальны. Гэта постіндывідуальная эканоміка.

«Голас за кадрам»

 (The voice over), 2015, Дадомані студыя (Dadomani studio), 2.52 хв., Італія.

Голас за кадрам задае пытанні мужчыне ў турме пра сітуацыю, у якой ён апынуўся ….

«Маўклівая рака»

(Silent river), 2014, Джэйсан Якс, Стыў Фішар (Jason Jaacks and Steve Fisher), 15 хв., ЗША.

Пасля падпісання Паўночнаамерыканскага пагаднення аб свабодным гандлі 20 гадоў таму міжнародныя кампаніі сталі выкарыстоўваць раку Санц’яга ў якасці ўласнага «скіднага канала». Гэты дакументальны фільм распавядае пра маладую жанчыну і яе сям’ю, якія спрабуюць выратаваць адну з найбольш моцна забруджаных рэк Мексікі.

«Гісторыя Нормы»

 (Norma’s story), 2015, Алекс Холі (Alex Hawley), 5 хв., Канада.

Гэты кароткаметражны анімацыйны фільм уяўляе яркі аповяд аб значным уздзеянні, якое кліматычныя змены аказваюць на жыхароў і дзікую прыроду Арктыкі. Гісторыі народаў поўначы надаюць фільму сапраўднасць, бо гэтыя людзі сутыкаюцца з наступствамі змяненняў клімату ўжо зараз, а не ў аддаленай будучыні. Змены тэмпературы, самыя моцныя на ўсёй планеце, значна паўплывалі на дзікую прыроду ў раёне пражывання індзейцаў гвічын і іншых паўночных народаў. У фільме распавядаецца рэальная гісторыя Нормы, прадстаўніцы народа гвічын, жыццё якой рэзка змянілася ўсяго за некалькі дзесяцігоддзяў.

«Шкілет мора»

 (Skeleton sea), 2016, Маўрыц Золберг (Mauritz Solberg), 25 хв., Нарвегія.

Пяцідзесяцігадовыя сёрферы Жуан і Шандзі працуюць разам ужо 25 гадоў. Яны чысцяць пляжы, збіраючы смецце і ствараючы з яго цудоўныя скульптуры. Але быць мастаком-ідэалістам у Партугаліі эканамічна нявыгадна і таму няпроста. Іх сямейнае жыццё абумоўлена рашэннямі, якія яны прымаюць, і жаданнем прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання акіянаў.

«Калекцыянеры»

(Collectors), 2013, Марсэль Хобі (Marcel Hobi), 5 хв., Швейцарыя.

Казуркі, антыкварыят, аўтографы або прыгоды … Калекцыяніраванне — гэта заўсёды запал. Карыстальнікі інтэрнэту калекцыянуюць сяброў, кіраўнікі дзяржаў — ўзбраенне, стваральнікі рэлігій — паслядоўнікаў, а мільянеры — прадметы мастацтва, жанчын і яшчэ больш мільёнаў. Ім заўсёды мала. Фільм «Калекцыянеры» у пацешнай і незвычайнай манеры дэманструе, куды можа завесці запал да калекцыянавання.

«Нябачная небяспека»

(Vigia), 2013, Марсэль Барэллі (Marcel Barelli), 7.50 хв., Швейцарыя.

Мой дзядуля распавядае мне гісторыю, якую ён сам напісаў, і просіць зняць фільм на аснове гэтай гісторыі. З-за забруджвання пестыцыдамі і іншымі атрутнымі рэчывамі пчала вырашае пакінуць свой вулей і адправіцца на пошукі такога месца, дзе ёй будзе больш камфортна.

Партнеры