Eng

Поры года

(Les Saisons), 2016, Жак Перэн, Жак Клюзо (Jacques Perrin, Jacques Cluzaud), 97 хв., Францыя.

Ад стваральнікаў дакументальных блокбастараў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перэна і Жака Клюзо. Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымі лясамі, дзе непадзельна кіравалі зубры, лісы, ваўкі, ласі і алені. Іх каралеўствам быў першабытны непралазны гушчар, які распасціраўся праз увесь кантынент. Сэрца яго знаходзілася ў Белавежскай пушчы — зараз, мабыць, адзіны захаваны яе фрагмент. У гэтым таямнічым лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай рукой чалавека прыроды.

Займальныя здымкі жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар ​​лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робіць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кінематаграфічныя ўражанні і выключны адукацыйны вопыт.

Партнеры