Eng

З 6 па 11 лютага ў Мінску пройдзе міжнародны фестываль экалагічнага кіно «Планетарый».

У Мінску пройдзе міжнародны фестываль экалагічнага кіно З 6 па 11 лютага ў Мінску пройдзе міжнародны фестываль экалагічнага кіно «Планетарый». На ім будуць прадстаўлены фільмы з Францыі, ЗША, Швейцарыі, Канады, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, а таксама з Беларусі.
«Кіно — гэта заўсёды нагода для дыскусій. З дапамогай экалагічнага кіно мы хочам пагаварыць на тэмы, звязаныя з абаронай навакольнага асяроддзя, — дзеляцца арганізатары кінафестывалю. — Для фестывалю мы адабралі тыя кінастужкі, якія паказваюць не толькі праблемы, але і іх рашэнні. У фільмах распавядаецца пра людзей і іх натхняльныя гісторыі. Ад такіх прыкладаў сапраўды хочацца дзейнічаць».

Адкрые фестываль кінастужка «Поры года» («Les Saisons») ад стваральнікаў знакамітых дакументальных фільмаў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перрэна і Жака Клюзо. У кінастужцы «Поры года» распавядаецца пра прыгажосць еўрапейскіх лясоў, у тым ліку аб унікальнай ролі Белавежскай пушчы як адзінага ацалелага старадаўняга ляснога масіву.

Акрамя кінапаказаў, на фестывалі будуць арганізаваны пляцоўкі для дыскусій і абмеркаванняў. Паказы фестывалю пройдуць у кінатэатры “Піянер” (вул. Энгельса 20, ст.м. Кастрычніцкая/Купалаўская), прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая 23а, ст.м. Першамайская). Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, квіткі на кінастужкі ў «Піянеры» можна атрымаць у фае кінатэатра з 12.00 у дзень іх паказу.

Партнёры